Главная
Новости

Новости
24 чэрвеня 2022 года праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры» быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.
24 06/2022

24 чэрвеня 2022 года праект Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры» быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.
Напомню, што яго падрыхтоўка была абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання культурнай дзейнасці, асабліва тых яе напрамкаў, якія звязаны з аховай гісторыка-культурнай спадчыны і правядзеннем культурных мерапрыемстваў, з улікам практыкі прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, які дзейнічае на працягу больш за пяць гадоў.
Увесь час як праект Закона знаходзіцца ў парламенце Камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы сумесна з Міністэрствам культуры вялася даволі напружаная і сур’ёзная работа. Хачу звярнуць вашу ўвагу, што па меркаванні навукоўцаў-грамадазнаўцаў, кіраванне ў сферы культуры лічыцца адной з самых складаных сфер дзейнасці і палітыкі. Яна мае вялікую колькасць удзельнікаў і ахоплівае ўсе іншыя сферы дзейнасці грамадскага жыцця. У наш час яна ўсё больш становіцца аб’ектам кіраўніцкай і палітычнай увагі, бо мае патэнцыял рухавіка грамадска-палітычных змяненняў і механізму рашэння сацыяльных праблем.
Таму невыпадкова да апошняга, можна так сказаць, вялася крапатлівая аналітычная работа па пошуку шляхоў удасканалення норм Кодэкса. Шмат якія папраўкі выпрацоўваліся на пасяджэннях рабочай групы пры абмеркаванні прапаноў, у тым ліку прапаноў, паступіўшых ад дэпутатаў. Зазначу, у ходзе карэкціроўкі дакумента істотна павялічыўся яго аб’ём (з 48 старонак да 70).
Сярод унесеных паправак большую частку складаюць нормы, накіраваныя на ўстараненне прабелаў і прававой недакладнасці палажэнняў як праекта, так і Кодэкса. значную колькасць паправак складаюць нормы, накіраваныя на прывядзенне палажэнняў Кодэкса ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Нароўні з імі ў законапраект уключаны нормы, якімі прадугледжваюцца больш строгія патрабаванні да арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў і выставак. Увогуле, на думку камісіі, усе ўнесеныя папраўкі неабходны як для далейшага развіцця культурнай дзейнасці, так і для ўстойлівага развіцця грамадства.
У прыватнасці, у Палаце прадстаўнікоў у законапраект унесены палажэнні, згодна з якімі:
устанаўліваецца кампетэнцыя Прэзідэнта вызначаць асаблівасці фінансавання асобных тыпаў дзяржаўных арганізацый культуры, прадастаўляць асобным катэгорыям работнікаў культуры матэрыяльную падтрымку і інш.;
абавязкі грамадзян у сферы культуры дапаўняюцца абавязкам захоўваць гістарычную памяць аб гераічным мінулым беларускага народа;
у мэтах увядзення дадатковага рэгулявання пытанняў вяртання культурных каштоўнасцей Савету Міністраў прапануецца ўстанавіць склад Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, і зацвердзіць адпаведнае Палажэнне;
за дзяржаўнымі ўстановамі культуры замацоўваецца пераважнае права набыцця культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, у выпадку прыняцця іх уласнікамі рашэння аб адчужэнні;
паўнамоцтвы Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якая дзейнічае пры Міністэрстве культуры, у дачыненні да нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», г.зн. маюць рэгіянальную значнасць, па прыняцці рашэння аб немагчымасці навукова абгрунтаванага іх аднаўлення на месцы знаходжання і выдачы заключэння аб немагчымасці іх захавання на месцы знаходжання перадаюцца ў кампетэнцыю абласных і Мінскага гарадскога саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якія дзейнічаюць пры абласных і Мінскім гарадскім выканкамах;
помнiкi археалогii прапануецца пазбаўляць статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi толькі на падставе пэўнага рашэння Рады, прынятага з улікам абгрунтаванай прапановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
вызначаецца кола асоб, якія павінны захоўваць пашпарт матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, што складаецца на комплексную гісторыка-культурную каштоўнасць;
адносна размяшчэння на помніках архітэктуры сродкаў вонкавай рэкламы законапраектам устанаўліваецца іх памер. Так, асобныя літары, знакі і іншыя выявы не павінны быць большымі, чым 70 70 30 (гэта ў сантыметрах). Прычым у выпадку адсутнасці на фасадзе свабодных ад дэталей архітэктурнага дэкору месцаў дапускаецца іх размяшчэнне на верхняй паўцыркульнай частцы вітрынных, аконных і дзвярных запаўненняў;
за праектнымі арганізацыямі замацоўваецца пераважнае права ажыццяўлення аўтарскага нагляду пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, прычым абавязкова з непасрэдным удзелам грамадзяніна, які мае так званае пасведчанне атэставанай асобы (у аўтарскай
рэдакцыі –– навуковыя і праектныя арганізацыі);
прадастаўляецца магчымасць грамадзяніну, які працуе не толькі ў навуковай і праектнай, а ў любой арганізацыі, быць дапушчаным да атэстатацыі на права атрымання пасведчання атэставанай асобы (згодна з Кодэксам –– у праектнай або навуковай арганізацыях);
для твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пры разглядзе пытання аб наданні ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці выключаецца патрабаванне, згодна з якім з часу першапачатковага стварэння твораў павінна прайсці не менш за 40 гадоў;
для бібліятэк і музеяў становіцца абавязкам замест права ўстанаўленне правілаў карыстання бібліятэкай і правілаў наведвання музеяў адпаведна;
замацоўваецца новы профіль музеяў –– навукова-тэхнічны, да якога адносяцца музеi прамысловасці, транспарту, сувязі, машынабудавання і іншыя;
уводзіцца новая катэгорыя наведвальнікаў музеяў –– віртуальныя або аддаленыя наведвальнікі;
прадугледжваецца распрацоўка музеямі ўласнай (унутрымузейнай) інструкцыі аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў на падставе тыпавой інструкцыі;
за штатнымі музейнымі работнікамі замацоўваецца выключнае права ажыццяўляць экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музея, прычым іншым асобам ажыццяўляць такую дзейнасць забараняецца;
цэнтрам і дамам рамёстваў прадастаўляецца права продажу вырабаў народных мастацкіх рамёстваў падчас правядзення не толькі культурных мерапрыемстваў, але і іншых мерапрыемстваў;
замацоўваецца магчымасць правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў пры дапамозе інтэрнэт-рэсурсаў і ажыццяўлення іх трансляцыі сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, у рэжыме рэальнага часу;
скарачаецца пералік арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якім не патрабуецца атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, устанаўліваецца забарона на арганізацыю і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў без атрымання названага пасведчання, калі атрыманне яго патрабуецца;
з пераліку асоб, якія могуць праводзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы для ўласных патрэб без атрымання прыбытку або даходу і якім не патрабуецца атрыманне вышэй названага пасведчання, прапануецца выключыць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Разам з тым у Падатковы кодэкс уносіцца папраўка, якая вызваляе іх ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу пасведчання;
для прыняцця рашэння аб выдачы пасведчання структурныя падраздзяленні абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, надзяляюцца правам запытваць і атрымоўваць ад органаў унутраных спраў, органаў дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства культуры інфармацыю аб дзейнасці выканаўцаў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства;
уводзіцца рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў і забараняецца правядзенне гэтых мерапрыемстваў арганізатарамі, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, але не ўключаны ў яго;
арганізацыйным структурам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прадастаўляецца магчымасць выступаць у якасці арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, для якіх не патрабуецца атрыманне пасведчання (згодна з Кодэксам –– толькі юрыдычныя асобы ФПБ);
пашыраецца пералік падстаў для адмовы ў выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
вызначаюцца месцы для інфармавання грамадзян аб маючых адбыцца змяненнях у правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў (змененне аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца, замена яго іншым мерапрыемствам, змяненне складу яго ўдзельнікаў, адмова ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства або яго адмена). А менавіта: у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, першапачаткова запланаваным месцы яго правядзення, калі яно змяняецца, месцах рэалізацыі ўваходных білетаў і па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства;
у адрозненне ад аўтарскай рэдакцыі прапануецца скараціць тэрміны выплаты грамадзянам і юрыдычным асобам кошту уваходнага білета:
з трыццаці да сямі каляндарных дзён з дня падачы заявы, калі змяняюцца аб’яўленыя час (тэрміны) і месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, адбываецца замена яго іншым мерапрыемствам, змяняецца склад яго ўдзельнікаў, а таксама ў выпадку адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.
з шасцідзесяці да чатырнаццаці каляндарных дзён, калі культурна-відовішчнае мерапрыемства адмяняецца;
уводзіцца паведамляльны прынцып пры арганізацыі і правядзенні выставак, але гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца на выстаўкі, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў або па ўзгадненні з імі.
Новости по теме:
Законодательная деятельность
Все новости
Контактный телефон в избирательном округе:
(8-0152) 75-12-57
Kiryak@house.gov.by
,
Социальные сети:
Помощники депутата
Гой Ромуальда Леонидовнa
(+37533) 350-52-99
(+375152) 62-55-79
Богушевич Юрий Эдвардович
(+37529) 284-47-37
(+375152) 71-30-05

"Гродзенская праўда", 19.04.2023